У Мінску на будпляцоўцы загінуў рабочы
14.10.2017 11:57
—
Разное
Фота: CTV.by
У Мінску на будпляцоўцы па вуліцы Мяснікова загінуў рабочы. Як паведамляе тэлеканал СТВ, здарэнне адбылося 13 кастрычніка каля 11.00. Страхар, які працаваў на даху, сарваўся і ўпаў на тратуар.
Хуткая прыбыла на месца здарэння за некалькі хвілінаў, аднак выратаваць пацярпелага не змагла.
Па словах медыкаў, траўма, ад якой на месцы памёр мужчына, аказалася не сумяшчальная з жыццём. Усе абставіны гібелі зараз высвятляюць у Следчым камітэце.