Аўтааварыя пад Мазыром: аўто ўрэзалася ў дрэва, кіроўца загінуў
13.10.2017 10:23
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Трагічнае ДТЗ адбылося ў пасёлку Сасновы Мазырскага раёна 12 кастрычніка каля 16.50, паведамляе прэс-служба МУС.
46-гадовы мужчына на "Сеаце" выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца загінуў на месцы здарэння ад атрыманых ранаў. 28-гадовы пасажыр аўтамабіля застаўся жывы, яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога шпіталя.
Абодва мужчыны — жыхары Мазыра.