У Ельскім раёне знайшлі пенсіянера, які знік амаль тры месяцы таму
Фота: БЕЛТА
У Ельскім раёне парваахоўнікі і валанцёры знайшлі 60-гадовага мужчыну, які пайшоў з дому 20 ліпеня і знік. Падрабязнасці гэтага інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Мужчыну знайшлі ў лесе 11 кастрычніка.
Паведамляецца, што 8 жніўня ў міліцыю звярнулася сястра мужчыны. Яна распавяла, што 20 ліпеня яе брат пайшоў у лес і не вярнуўся. Мужчына і раней сыходзіў надоўга з дому, але заўжды вяртаўся.
Па факце знікнення міліцыя нты пачалі крымінальную справу. 2-3 кастрычніка мясцовыя жыхары распавялі, што бачылі ў лесе мужчыну: ён нечакана з'яўляўся, не рэагаваў на воклічы людзей і гэтаксама раптоўна знікаў.
"Супаставіўшы ўсе факты, праваахоўнікі прыйшлі да высновы, што гэта шуканы пенсіянер. Быў вызначаны квадрат пошуку. Сумесна з валанцёрамі 11 кастрычніка мужчына быў знойдзены. Пэўнага месца начлегу ў яго не было, спаў дзе выпадала. Харчаваўся падножным кормам. Пры сабе ў мужчыны была металічная конаўка, у якой ён, верагодна, варыў сабе ежу", — кажа Віталь Прыстромаў.
Пенсіянера даставілі дадому. Яго жыццю нічога не пагражае.