Каля "Брамы Мінска" жорстка збілі мінчука
Фота: tut.by
У сталіцы каля вядомых шматпавярховікаў "Брама Мінска" жорстка збілі мужчыну. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ўвечары 10 кастрычніка. Лекары паведамілі міліцыянтам, што брыгада хуткай дапамогі даставіла ў лякарню мужчыну з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам асновы чэрапа і шматлікімі пераломамі костак тваравага шкілета.
Па словах відавочцаў, мужчыну збілі невядомыя людзі, якія ўцяклі на аўтамабілі.
Выявіць нападнікаў удалося з дапамогай запісаў відэакамераў адной з бліжэйшых кавярняў. Выявілася, што на мужчыну напалі асобы, якія праязджалі на аўтамабілі па двары дома 2 па вуліцы Кірава.
Аператыўнікі затрымалі 30-гадовага мінчука, які прызнаўся ў зробленым і назваў людзей, якія разам з ім напалі на пацярпелага.
Каб затрымаць іх, у Пухавіцкі раён выбылі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку разам з байцамі СПБТ "Алмаз". Там яны затрымалі двух 32-гадовых мужчын. У Кастрычніцкім горада Мінска райаддзеле Следчага камітэта мужчыны далі прызнальныя паказанні.
Цяпер на затрыманых пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.