СК: Затрыманы за забойства 21-гадовай дзяўчыны распавёў пра злачынства
![СК: Затрыманы за забойства 21-гадовай дзяўчыны распавёў пра злачынства](http://www.21.by/pub/news/2017/10/1507552478888137.jpg)
Фота: sudexpert.gov.by
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаванне забойства 21-гадовай ураджэнкі Гомельшчыны, якое адбылося ўвечары 5 кастрычніка.
Як распавядалася раней, цела дзяўчыны выявіў на вуліцы Васняцова кіроўца таксі. Ён пабачыў, як невядомы чалавек цягне цела дзяўчыны і паспрабаваў спыніць яго. Той кінуў цела і ўцёк. Дзяўчына ўжо не падавала прыкметаў жыцця.
На працягу некалькіх гадзін праваахоўнікі выявілі і затрымалі падазраванага — 21-гадовы знаёмы загінулай дзяўчыны.
Паводле інфармацыі следства, трагедыя разыгралася ў прыватным доме на праездзе Весніна ў Мінску. Гэта каля 100 метраў ад месца выяўлення цела дзяўчыны. Падазроны распавёў, што ён пасварыўся з дзяўчынай на глебе асабістых узаемаадносін. Падчас канфлікту хлопец схапіў дзяўчыну за шыю і нейкі час утрымліваў. Зразумеўшы, што ўчыніў забойства, ён паспрабаваў схаваць сляды злачынства і пазбавіцца ад цела. Менавіта гэта і пабачыў таксовец.
Судэксперты праводзяць даследаванні па справе, у тым ліку судова-медыцынскую і комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызы. Папярэдне вызначана, што смерць дзяўчыны наступіла ад задушэння.
Праваахоўнікі дапыталі сваякоў загінулай і іншых сведкаў па справе. Падазронага ўзялі пад варту.