Кіроўца грузавіка з буракамі, які трапіў пад цягнік, ехаў на чырвонае святло

Источник материала:  
09.10.2017 10:54 — Разное
Кіроўца грузавіка з буракамі, які трапіў пад цягнік, ехаў на чырвонае святло
Фота: mchs.gov.by

Кіроўца грузавіка, які сутыкнуўся з двума пасажырскімі цягнікамі ў Баранавіцкім раёне, пераязджаў чыгунку на забараняльны сігнал. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Як распавядала Еўрарадыё, ДТЗ адбылося 8 кастрычніка на станцыі Юшкавічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцам аўтамабіля МАЗ, які вёз цукровыя буракі, быў 29-гадовы жыхар Баранавічаў.

Чыгуначны пераезд, дзе адбылося здарэнне, абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй. Кіроўца выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора і захрас. У грузавік урэзаўся пасажырскі цягнік №652 Брэст-Мінск. А потым адарваны прычэп адкінула на паралельную каляіну, дзе ў яго ўрэзаўся пасажырскі цягнік №607 Мінск-Брэст.

Людзі пры здарэнні не пацярпелі. А аўтамабіль і два лакаматывы атрымалі механічныя пашкоджанні.

У каментары БЕЛТА галоўны рэвізор па бяспецы руху Беларускай чыгункі Уладзімір Жураўскі распавёў, што затрымка ў руху 17 цягнікоў у брэсцкім і мінскім кірунках склала да пяці гадзін. 

←В Украине пенсия по возрасту будет назначаться при наличии стажа 35 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика