У Мінску кіроўца BMW урэзаўся ў таксоўку і спрабаваў уцячы

Источник материала:  
07.10.2017 11:25 — Разное
У Мінску кіроўца BMW урэзаўся ў таксоўку і спрабаваў уцячы
Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў

У Мінску кіроўца “БМВ” здзейсніў дзве дарожныя аварыі і спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў ДАІ. Ён ехаў па вуліцы Кальварыйскай з боку Гусоўскага і ў кірунку Скрыганава. У пэўны момант шафёр не справіўся з кіраваннем і выскачыў па-за межы праезнай часткі, дзе ўрэзаўся ў слуп. Пасля гэтага кіроўца вырашыў ехаць далей.

Затым ён урэзаўся ў таксоўку, якая ішла ў спадарожным кірунку, і паспрабаваў уцячы з месца аварыі разам з пасажырам. Парушальніка затрымалі супрацоўнікі ДАІ пры дапамозе відавочцы здарэння.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую гарадскую Дзяржаўтаінспекцыю, кіроўца таксоўкі трапіў у лякарню з цяжкімі траўмамі.

 

←У Астравецкім раёне на пажары загінулі муж і жонка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика