Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка аб’явілі ў міжнародны вышук

Источник материала:  
06.10.2017 12:53 — Разное
Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка аб’явілі ў міжнародны вышук
Інфармацыю пра яго распаўсюдзілі па лініі Інтэрпола.

Зніклага ў Белавежскай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка аб’явілі ў міжнародны вышук. Інфармацыю пра яго (апісанне і фотаздымак) распаўсюдзілі па лініі Інтэрпола. Цяпер гэтыя дадзеныя даступныя спецыялістам у 99% краін свету. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Паводле яго слоў, у выпадку, калі з’явіцца інфармацыя пра знаходжанне беларускага хлопчыка ў адной з краін, яе неадкладна перададуць праваахоўнікам у Беларусь.

Максім Мархалюк, жыхар аграгарадка Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, 16 верасня пайшоў па грыбы ў пушчу і знік. Ад таго часу праходзяць пошукі, якія не даюць выніку. У іх удзельнічалі мясцовыя жыхары, ратавальнікі, міліцыянеры, вайскоўцы, валанцёры. Нядаўна з’яўлялася інфармацыя пра хлопчыка, якога бачыў кіроўца фуры ў Польшчы. Аднак пазней ён паведаміў, што той хлопчык на Мархалюка не падобны.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце знікнення хлопчыка.

←"Бегущий по лезвию 2049": 6 из 10. Красивый и дорогой фанфик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика