Беларусы злавілі расіяніна з самай вялікай сумай незадэклараванай валюты. Фота
06.10.2017 13:31
—
Разное
Фота: brest.customs.gov.by
Беларускія мытнікі злавілі расіяніна з самай вялікай сумай незадэклараванай валюты за два апошнія гады. Мужчына вёз у асабістых рэчах 100 тысяч долараў, больш за 144 тысячы еўра (атрымліваецца больш за 270 тысяч долараў, а можна праводзіць без дэкларавання толькі $10 тысяч).
Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, грамадзянін Расіі ехаў на цягніку “Варшава — Масква”. У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Брэст-Цэнтральны” ён паведаміў мытнікам, што не мае тавараў і наяўных грошай для дэкларавання. Яму не паверылі. У валізцы і знайшлі большую частку незадэклараванай валюты. У адносінах расіяніна распачалі крымінальную справу, артыкул — “Кантрабанда”.