Чарговае здарэнне на кукурузным полі, механізатар застаўся без кісці рукі

Источник материала:  
05.10.2017 20:23 — Разное
Чарговае здарэнне на кукурузным полі, механізатар застаўся без кісці рукі
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Чарговае здарэнне адбылося на кукурузным полі. У Лідскім раёне механізатар застаўся без кісці рукі. Як піша газета “Перспектыва”, 49-гадовы мужчына вырашыў праверыць працу механізму і засунуў у люк руку. Пры гэтым ён не дачакаўся поўнага спынення рэжучых нажоў, якія працягвалі рухацца па інэрцыі. У выніку механізатару адрэзала кісць левай рукі. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.

Адзначаецца, што мужчына быў цвярозы, ён з’яўляецца выдатным спецыялістам. Праваахоўнікі праводзяць расследаванне, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Як інфармавала Еўрарадыё, днямі ў Стаўбцоўскім раёне на кукурузным полі камбайн адрэзаў ногі 89-гадоваму пенсіянеру. Ён меў дрэнны слых, таму не пачуў, што набліжаецца камбайн. На поле ён прыехаў на ровары з суседняй вёскі, каб узяць сабе кукурузы. Мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

←В Москве задержан белорусский студент-искусствовед. За убийство 12 фазанов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика