Студэнт з Беларусі забіў у Маскве 12 фазанаў

Источник материала:  
04.10.2017 15:15 — Разное
Студэнт з Беларусі забіў у Маскве 12 фазанаў
Фота: pixabay.com

У непрыемную гісторыю трапіў наш суайчыннік у Маскве, піша сайт zona.media.

У вальеры ў парку Горкага ў расійскай сталіцы студэнт трэцяга курса Інстытута кіно і тэлебачання забіў 12 фазанаў. Па падазрэнні ў забойстве птушак затрымалі 21-гадовага юнака з Беларусі. Паведамляецца, што раней яго ўжо судзілі за захоўванне наркотыкаў у буйным памеры.

Здарэнне адбылося ўвечары 30 верасня. Паведамляецца, што малады чалавек сядзеў у вальеры з фазанамі і здзекаваўся з іх, а потым забіў усіх 12 птушак. 

На юнака пачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёламі і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Шкоду ад забойства фазанаў ацанілі ў 93 тысячы расійскіх рублёў. 

Прэс-служба парку паведаміла, што дзверы ў вальер ужо ўзмацнілі. 

←Исследование: обзорность кроссоверов хуже, чем у других машин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика