Ну вуліцы Чкалава ў Мінску аўто збіла жанчыну на прыпынку і ўрэзалася ў шапік

Источник материала:  
04.10.2017 13:16 — Разное
Ну вуліцы Чкалава ў Мінску аўто збіла жанчыну на прыпынку і ўрэзалася ў шапік
Фота: ДАІ Мінска

ДТЗ адбылося 4 кастрычніка амаль у цэнтры Мінску — на вуліцы Чкалава, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на ДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Каля 11.15 аўтамабіль "Пежо", за рулём якога быў 28-гадовы кіроўца, ехаў з боку вуліцы Варанянскага ў напрамку вуліцы Магілёўскай. Каля дома №3а па вуліцы Чкалава ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго машына выехала на тратуар — на прыпынак грамадскага транспарту. 

На прыпынку аўто збіла 71-гадовую жанчыну і ўрэзалася ў шапік "Белсаюздруку". Пры аварыі жанчына атрымала адкрытыя пераломы ног і чэрапна-мазгавую траўму. Яе шпіталізавалі ў лякарню хуткай меддапамогі.

←Экс-директор школы в Могилеве попался на "лишних" премиях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика