У Мінску на праспекце Дзяржынскага грузавік пратараніў тралейбус

Источник материала:  
03.10.2017 19:04 — Разное
У Мінску на праспекце Дзяржынскага грузавік пратараніў тралейбус
Фота: МНС

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося  ўдзень 3 кастрычніка на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава, піша tut.by

На скрыжаванні грузавік урэзаўся ў тралейбус. Пасля сутыкнення тралейбус выехаў на тратуар, а грузавік — на паласу сустрэчнага руху, дзе знёс святлафор. Па словах відавочцаў і відэазапісах, кіроўца тралейбуса ехаў на чырвонае святло і не саступіў дарогу фуры, якая ехала па праспекце Дзяржынскага на зялёны сігнал святлафора.

Афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка распавяла, што ратавальнікі выязджалі на праспект Дзяржынскага, але іх дапамога не спатрэбілася: заблакаваных у транспарце людзей не было. 

У ДАІ кажуць, што ў ДТЗ ёсць пацярпелыя, але колькасць траўмаваных не называюць. Паводле інфармацыі tut.by, траўмы пры аўтааварыі атрымалі не менш за тры чалавекі.

←"Неман" проводит гостевой матч в Лиге чемпионов с "Ювяскюлей". Онлайн TUT!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика