У Пінску мужчына пасварыўся з жонкай і лёг на рэйкі перад цягніком
03.10.2017 14:41
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Пінску 30-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай і лёг на рэйкі перад грузавым цягніком. Ён атрымаў цяжкія траўмы і загінуў. Як інфармуе сайт varjag.net, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 кастрычніка на ўездзе ў горад. Цягнік курсіраваў з Лунінца на чыгуначную станцыю “Пінск”.
Паводле папярэдняй версіі, напярэдадні мужчына, жыхар Пінскага раёна, меў канфлікт з жонкай. Яна забрала двух непаўналетніх дзяцей і паехала да бацькоў. Мужчына ў стане алкагольнага апя’нення пайшоў у бок чыгункі з мэтай скончыць жыццё самагубствам (раней ён заяўляў пра такі намер). Вядома, што ён працаваў у раённым цэнтры слесарам. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.