У аўторак у Заходнюю і Цэнтральную Беларусь прыйдуць кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
02.10.2017 19:19 — Разное
У аўторак у Заходнюю і Цэнтральную Беларусь прыйдуць кароткачасовыя дажджы
Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 3 кастрычніка, паведамляе сайт Белгідрамета.

Ноччу будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы парывісты, днём месцамі да моцнага. 

Тэмпература паветра ўначы і зранку будзе +1...+6 градусаў, па ўсходзе месцамі ад нуля да трох градусаў марозу, па захадзе — 7-10 цяпла. У другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да 8-13 са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе — да 15 градусаў цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.

←Баскетболистки "Цмокi-Мiнск" второй раз подряд стали обладательницами Кубка Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика