На мінскую станцыю метро “Кунцаўшчына” выклікалі сапёраў
02.10.2017 15:39
—
Разное

Здымак з архіву.
2 кастрычніка на мінскую станцыю метро “Кунцаўшчына” выклікалі сапёраў. У адным з вестыбюляў (выхад да ўніверсама “Заходні”) знайшлі безгаспадарны заплечнік. Дэтэктар спрацаваў на метал. Як інфармуе Мінскі метрапалітэн у Twitter, сапёры не знайшлі ў заплечніку нічога падазронага, там былі толькі асабістыя рэчы.
У 13.57 вестыбюль адчынілі для пасажыраў. Адзначаецца, што падчас здарэння станцыя працавала ў нармальным рэжыме, графік руху цягнікоў не парушаўся.