У Камянецкім раёне матацыклісты пасля ДТЗ сем гадзінаў ляжалі без дапамогі

Источник материала:  
02.10.2017 17:12 — Разное
У Камянецкім раёне матацыклісты пасля ДТЗ сем гадзінаў ляжалі без дапамогі
Фота: gaibrest.by

Сем гадзінаў без Дапамогі заставаліся ахвяры дарожнай аварыі ў Камянецкім раёне Брэстчыны.

ДТЗ адбылося 1 кастрычніка каля 23.20 на гравійнай дарозе паміж вёскамі Дварэц і Вярховічы, піша gaibrest.by. Па звестках ДАІ, лоб у лоб сутыкнуліся матацыклы "ММВЗ", якім кіраваў 34-гадовы жыхар вёскі Дварэц, і "Іж Планета-2", за рулём якога быў 19-гадовы жыхар Камянецкага раёна.

Пры сутыкненні траўмы ног атрымалі абодва кіроўцы, а таксама 32-гадовая пасажырка матацыкла "ММВЗ". Пацярпелых знайшлі толькі праз сем гадзін, у 6,30, кіроўцы, якія праязджалі міма. Іх шпіталізавалі ў Брэсцкую абласную і Камянецкую раённую лякарні. 

Праверка выявіла, што кіроўца "ММВЗ" быў пазбаўлены права кіраваць транспартам. Да таго ж, ён ехаў п'яным — 1,8 праміле. Выявілася таксама, што мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку быў судзімы. 

19-гадовы кіроўца "Іж Планета-2" апынуўся бяспраўнікам.

Па словах пацярпелых, вадзіцелі рухаліся без уключанага святла фараў. Таксама вядома, што ўсе ўдзельнікі аварыі былі без шлемаў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←Бабіна лета скончылася ці яно наперадзе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика