У Смаргоні школьнік залез на дах вагона і атрымаў удар электратокам
02.10.2017 11:29
—
Разное
![У Смаргоні школьнік залез на дах вагона і атрымаў удар электратокам](http://www.21.by/pub/news/2017/10/1506933160686362.jpg)
Фота: rw.by
У Смаргоні школьнік залез на дах таварнага вагона і атрымаў удар электратокам. Здарэнне адбылося ўдзень 1 кастрычніка. Кампанія з чатырох дзяцей гуляла каля чыгункі. Над вагонам праходзіла электралінія кантактнай падвескі.
Як піша “Гродзенская праўда”, пасля ўдару токам 12-гадовы хлопчык зваліўся з вагона. У яго апёкі 1-й і 2-й ступеняў, пашкоджана 56% цела. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы.