Каля Гродна раварыст загінуў пад коламі легкавіка
01.10.2017 17:31
—
Разное

Фота: ДАІ
Пад Гродна легкавік насмерць збіў раварыста. Здарэнне адбылося 30 верасня каля 18.00 на 257-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна. Як перадае прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, за рулём легкавіка “Таёта” быў 38-гадовы мужчына, які ехаў з боку Шчучына ў кірунку Гродна.
Ля павароту на вёску Абуховічы ён здзейсніў наезд на 45-гадовага раварыста, мясцовага жыхара, які сканаў на месцы.
Інспектары мяркуюць, што раварыст не прапусціў аўтамабіль, калі выязджаў з другаснай дарогі на галоўную і не пераканаўся ў бяспецы на сваім шляху. Вядзецца праверка. Распачатая крымінальная справа па факце ДТЗ.