У Астравецкім раёне сям’я пенсіянераў пацярпела ад выбуху самаробнага катла

Источник материала:  
01.10.2017 14:30 — Разное
У Астравецкім раёне сям’я пенсіянераў пацярпела ад выбуху самаробнага катла
Фота з адкрытых крыніцаў

У Астравецкім раёне ў прыватным доме выбухнуў самаробны ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве. У выніку здарэння пацярпелі два чалавекі, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Здарэнне адбылося ў аграгарадку Малі каля 11-й раніцы 30 верасня. Гаспадар дома атрымаў апёкі 12% цела вадзяным парам, яго жонка — ірваную рану сцягна. Абодва — пенсіянеры. Пацярпелых адвезлі ў лякарню.

Ад выбуху ў доме выбіла шкло ў вокнах. Меркаваная прычына здарэння —  парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання.

←Любовный треугольник: подробности дамской поножовщины в Гродно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика