Следчыя вызначылі асобу жанчыны, якую знайшлі мёртвай каля мінскага вакзала
28.09.2017 16:15
—
Разное
Фота Следчага камітэта
Следчыя вызначылі асобу жанчыны, чыё цела знайшлі на аўтастанцыі "Дружная" каля чыгуначнага вакзала ў Мінску 25 жніўня. Пра гэта ў сацсетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Па яе словах, асобу дзяўчыны ўдалося высветліць. 28 верасня сваякі апазналі яе. Гэта 30-гадовая жыхарка Мінскага раёна.
Асобу дзяўчыны высвятлялі больш за месяц, была нават версія, што яна прыехала з Расіі. На месцы здарэння не было ні мабільнага тэлефона, ні дакументаў.
Паводле папярэдніх звестак, смерць жанчыны не мае крымінальнага характару. эксперты мяркуюць, што хутчэй за ўсё яна памерла ад пераахаладжэння.