За згвалтаванне васьмігадовай дзяўчынкі ў Лёзне мужчыну асудзілі на 18 гадоў

Источник материала:  
27.09.2017 20:35 — Разное
За згвалтаванне васьмігадовай дзяўчынкі ў Лёзне мужчыну асудзілі на 18 гадоў
Фота: БЕЛТА

У Лёзне адбыўся суд па справе аб згвалтаванні васьмігадовай дзяўчынкі. Працэс слухаўся ў закрытым рэжыме, перадае БЕЛТА

Абвінавачаным па справе праходзіў 45-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Лёзна. Яму выставілі абвінавачанні ў згвалтаванні і насіллі ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Суд прызначыў яму 18 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму. Прычым першыя пяць гадоў ён будзе адбываць у турме.

Таксама ён павінен заплаціць пацярпелай у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай злачынствам, 13,5 тыс.руб. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

Мужчыну затрымалі па падазрэнні ў тым, што 4 чэрвеня каля першай гадзіны ночы ён напаў на васьмігадовую дзяўчынку па месцы яе жыхарства і згвалціў яе. 

Асуджаны нідзе не працуе і стаіць на прэвентыўным уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Раней ён ужо быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за згвалтаванне.

←"БелАЗ" обещает увеличение экспорта в Россию в два раза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика