З’явіліся здымкі з Пінска, дзе на школьніка ўпала крукавая падвеска крана
27.09.2017 11:34
—
Разное
Фота: 112.by
З’явіліся здымкі з Пінска, дзе на школьніка ўпала крукавая падвеска вежавага крана. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 26 верасня. 9-гадовы хлопчык трапіў у рэанімацыю, у яго адкрыты пералом правай сцегнавой косткі.
Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, школьнік знаходзіўся побач з будаўнічай пляцоўкай. У той момант кран разабралі, ён рыхтаваўся да транспарціроўкі і знаходзіўся ў 50 метрах ад агароджанай пляцоўкі. Адзначаецца, што крукавая падвеска звалілася на хлопчыка ў выніку “дзіцячага свавольства”. Вызвалілі яго ратавальнікі з дапамогай спецінструмента.