У Іванаўскім раёне з калодзежу выцягвалі каня (фота)
25.09.2017 18:29
—
Разное
Фота: 112.by
У Іванаўскім раёне з закінутага калодзежу выцягвалі каня. Здарэнне адбылося раніцай 24 верасня. Калодзеж быў закрыты зверху дошкамі, але калі на іх зайшоў конь, яны зламаліся і жывёла звалілася ў ваду на глыбіню 5 метраў.
Супрацоўнікі МНС і супрацоўнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства правялі цэлую спецаперацыю з выкарыстаннем мотапомпы і аўтапагрузчыкаў. З калодзежу адкачалі ваду, вакол раскапалі зямлю і яго часткова разабралі. Пасля гэтага каня ўдалося падняць на паверхню. Жывёла атрымала нязначныя траўмы, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.