Жыхары Астраўца здымалі ў памежнай зоне з квадракоптэра ролік
25.09.2017 20:44
—
Разное

Фота: gpk.gov.by
Двое жыхароў Астраўца здымалі ў памежнай зоне з квадракоптэра ролік для продажу аўтамабіля. Рабілі яны гэта на аўтадарозе ад Гудагая да мяжы з Літвой. Паколькі мужчыны не мелі дазволу памежнікаў, іх затрымалі. У адносінах да аднаго з затрыманых склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Да канца разбіральніцтва квадракоптэр забралі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.