У Жабінцы п'яны бяспраўнік учыніў аўтапагром на могілках

Источник материала:  
25.09.2017 14:15 — Разное
У Жабінцы п'яны бяспраўнік учыніў аўтапагром на могілках
Фота: abw.by

Натуральны пагром на могілках учыніў аўтааматар у Жабінцы ў суботу, 23 верасня. 

Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны. 30-гадовы кіроўца аўтамабіля "Форд Транзіт" ехаў па гравійнай дарозе ў напрамку вуліцы Палявой. Мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу мясцовых могілак. Аўтамабіль знёс тры пралёты агароджы, а таксама пашкодзіў дзве надмагільныя пліты. З месца здарэння кіроўца ўцёк, адзначае сайт gaibrest.by.

Праваахоўнікі затрымалі яго па месцы жыхарства. Медагляд паказаў у яго 1,8 праміле алкаголю. 

На кіроўцу склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. Падчас праверкі выявілася, што ў сакавіку 2014 года мужчына быў пазбаўлены правоў кіравання транспартам, але дагэтуль знаходзіцца ў актыўным статусе пазбаўлення.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←Поиски 10-летнего Максима Мархалюка в Беловежской пуще сняли на видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика