У Мінску пешахода-парушальніка збілі адразу дзве машыны
23.09.2017 14:41
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
У Мінску пешахода-парушальніка збілі адразу дзве машыны. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на гарадскую ДАІ, дарожнае здарэнне адбылося 23 верасня прыкладна ў 1.20 на Лагойскім тракце ля дома 32/1.
Мужчына пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам. Спачатку яго збіў “Форд”, а затым на траўмаванага пешахода наехаў “Мерседэс”. Пацярпелы дастаўлены ў Мінскую абласную клінічную лякарню ў цяжкім стане.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.