У Магілёве на тэрыторыі дзіцячага садка знайшлі чалавечыя парэшткі часоў вайны
22.09.2017 18:29
—
Разное
Фота: sudexpert.gov.by
Шкілетызаваныя парэшткі чалавека знайшлі 21 верасня на тэрыторыі дзіцячага садка па вуліцы Катоўскага ў Магілёве. Страшная знаходка трапілася падчас земляных работ, паведамляе сайт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група з удзелам спецыялістаў упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Паводле папярэдніх ацэнак судмедэксперта, знойдзеным парэшткам — больш за 65-70 гадоў. Больш дакладна іх ахарактарызаваць можна будзе пасля таго, як судмедэксперты цалкам завершаць дэталёвае абследаванне.