Юнаку адрэзала ногі на чыгунцы каля станцыі Баранавічы-Цэнтральныя
18.09.2017 19:10
—
Разное
Фота: intex-press.by
Каля чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя юнаку адрэзала ногі шляхавай машынай. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Здарэнне адбылося сёння на пачатку 15-й гадзіны. Хлопец у навушніках ішоў праз чыгунку і не пачуў сігнал спецсастава. 18-гадовы юнак — жыхар аграгарадка Лясная Баранавіцкага раёна. Ён вучыцца на трэцім курсе Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту.
Пры сутыкненні хлопцу адрэзала абедзве нагі і чатыры пальцы правай рукі. Таксама медыкі дыягнаставалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму.
На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група.