У Бераставіцкім і Рагачоўскім раёнах 7-гадовыя хлопчыкі трапілі пад аўтамабілі

Источник материала:  
18.09.2017 14:59 — Разное
У Бераставіцкім і Рагачоўскім раёнах 7-гадовыя хлопчыкі трапілі пад аўтамабілі
Фота: gaigrodno.by

У Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці і ў Рагачоўскім раёне Гомельскай 7-гадовыя хлопчыкі трапілі пад аўтамабілі. Абодва выпадкі адбыліся ў суботу. Дзеці атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у Бераставіцкім раёне хлопчык прыехаў з бацькамі ў аграгарадок Пархімаўцы да бабулі. Пакуль дарослыя разгружалі мяхі з бульбай, дзеці выбеглі на вуліцу. Хлопчык з’явіўся для кіроўцы “Лады” нечакана, выйшаў на праезную частку паміж двума прыпаркаванымі легкавікамі. Выехаць на сустрэчную паласу “Лада” не змагла, паколькі там рухалася машына. Хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.

Здарэнне ў Рагачоўскім раёне было вельмі падобнае. Хлопчык выбег на дарогу з-за прыпаркаванага аўтамабіля і трапіў пад “Аўдзі”. Яго шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, інфармуе БЕЛТА.

←Место для идеального свидания: билеты в один из самых дорогих кинотеатров подешевели до 9 рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика