У Мазырскім раёне ў лесе здзейсніў вымушаную пасадку самалёт (фота)

Источник материала:  
18.09.2017 10:25 — Разное
У Мазырскім раёне ў лесе здзейсніў вымушаную пасадку самалёт (фота)
Фота: mchs.gov.by

У Мазырскім раёне ў лесе здзейсніў вымушаную пасадку звышлёгкі самалёт Х-32 “Бекас”. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай 17 верасня. Самалёт лятаў над Бокаўскім лясніцтвам, займаўся апырскваннем лясоў. Па словах 49-гадовага пілота, з-за рэзкага змянення накірунку ветру ён быў вымушаны пайсці на пасадку ў лесе. У той момант самалёт знаходзіўся ў 15 метрах над дрэвамі. На борце былі пілот і адзін пасажыр, яны не пацярпелі, патрэбы ў меддапамозе не мелі.

Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні фюзеляжу і крылаў. Высвятляюцца прычыны здарэння. Самалёт давядзецца нейкім чынам транспартаваць з месца падзення на базу.

←Чайник Teamosa заваривает чай с помощью ультразвука

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика