Пад Ваўкавыскам загінуў кіроўца, які не быў прышпілены
17.09.2017 13:30
—
Разное

Фота: ДАІ
У Ваўкавыскім раёне непрышпілены кіроўца легкавіка загінуў у аўтааварыі. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, аварыя здарылася каля 16.20 на аўтадарозе Р99 Баранавічы — Ваўкавыск — Гродна ў вёсцы Янышы.
Мужчына ехаў на “Фордзе Мандэа” і абганяў “Фальксваген” з прычэпам, які ішоў наперадзе. Падчас абгону “Форд” занесла і выкінула ў кювет, дзе машына перакулілася.
Ад удару кіроўцу выкінула з салону і ён сканаў на месцы здарэння. Адметна, што пасажыры гэтай машыны былі прышпіленыя, таму абышліся без сур’ёзных пашкоджанняў.