Падчас закрыцця мотасезону ў Мінску байкеру адарвала нагу
17.09.2017 10:32
—
Разное

Кадр з відэа з месца здарэння
Падчас закрыцця мотасезону ў Мінску сур’ёзна пацярпеў адзін з байкераў, які ехаў у калоне — яго матацыкл сутыкнуўся з “Хондай”. Інцыдэнт адбыўся на трасе Мінск — Нацыянальны аэрапорт.
Як паведамляе TUT.by са спасылкай на відавочцаў аварыі, аўтамабіль перакуліўся, а байкеру адарвала частку нагі.
Паводле звестак ДАІ Мінскай вобласці, за рулём “Хонды” быў 49-гадовы мінчанін, які дапусціў сутыкненне праз няправільна выбраны бакавы інтэрвал.
Традыцыйны мотапрабег H.O.G. Rally Minsk праходзіў у суботу, 16 верасня. На гэтае свята прыехаў старэйшы сын кіраўніка краіны Віктар Лукашэнка. Таксама там прысутнічаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.