Каля Іванава пад лакаматыў трапіў Mercedes, сярод 4 загінулых — дзеці
15.09.2017 21:09
—
Разное
![Каля Іванава пад лакаматыў трапіў Mercedes, сярод 4 загінулых — дзеці](http://www.21.by/pub/news/2017/09/1505531443689139.jpg)
Фота: gaibrest.by
У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці пад цягнік трапіў мікрааўтобус Mercedes, загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку трое непаўнагадовых. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 15 верасня на чыгуначным пераездзе ў 15 км ад раённага цэнтра. На месца выехалі следчыя Цэнтральнага апарату Следчага камітэта Беларусі, паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова.
Вядома, што ў салоне легкавіка былі 6 чалавек. Загінуў 21-гадовы кіроўца і трое пасажыраў ва ўзросце 2, 3 і 16 гадоў. У бальніцу з цяжкімі траўмамі трапілі 15-гадовы падлетак і 4-гадовая дзіўчынка, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.