У Слонімскім раёне перакуліўся аўтамабіль з трыма дзецьмі (фота)
15.09.2017 17:53
—
Разное

Фота: gaigrodno.by
У Слонімскім раёне перакуліўся аўтамабіль “Фольксваген” з трыма дзецьмі. Жанчына на грунтавой дарозе не саўладала з кіраваннем і машына з’ехала ў кювет. Дзяўчынкі 3 і 8 гадоў не пацярпелі, а вось хлопчык, якому няма яшчэ і 2 гадоў, моцна ўдарыўся галавой. Ён быў на пярэднім сядзенні ў дзіцячым аўтакрэсле, але гэта не выратавала дзіця ад траўмы. Хлопчыку спатрэбілася меддапамога.
Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці адзначае, што шматдзетная маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Правы кіроўцы яна атрымала менш за год таму.