У Старых Дарогах каля дзіцячага садка знайшлі 44 снарады

Источник материала:  
15.09.2017 11:21 — Разное
У Старых Дарогах каля дзіцячага садка знайшлі 44 снарады
Фота: mchs.gov.by

14 верасня каля 15-й гадзіны ратавальнікі ў Старых Дарогах атрымалі звесткі, што на будаўнічай пляцоўцы знайшлі два прадмета, падобныя да снарадаў часоў вайны. Незвычайная знаходка трапілася будаўнікам, якія працуюць на ўзвядзенні шматкватэрнага жылога дома, перадае прэс-служба МНС.

За 200 метраў ад месца знаходкі знаходзіцца дзіцячы яслі-сад. Месца знаходкі было ачэпленае. З садка былі эвакуяваныя 55 дзяцей і 13 супрацоўнікаў.

Мінёры выявілі 44 снарады часоў Другой сусветнай вайны. 8 з іх былі вывезеныя з месца здарэння ў чацвер. Працы з небяспечнай знаходкай працягваюцца 15 верасня.

←Алексей Чадов и Агния Дитковските приедут в Минск с премьерой спектакля "Незнакомка"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика