На пажары ў Любані работнікі МНС выратавалі дваіх і эвакуявалі 15 чалавек
15.09.2017 10:20
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
14 верасня каля 16-й гадзіны ратавальнікі з Любані атрымалі інфармацыю пра пажар у кватэры шматпавярхоўкі на вуліцы Першамайскай, перадае прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі дым з акна гаўбца кватэры на пятым паверсе. Яны выратавалі 31-гадовага гаспадара кватэры і яго 42-гадовага стрыечнага брата. Іх абодвух шпіталізавалі ў раённую лякарню з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".
Таксама ратавальнікі эвакуявалі 15 жыхароў пад'езда, якія пражываюць на ніжніх паверхах.
Пажар быў ліквідаваны менш чым за паўгадзіны. Агонь пашкодзіў маёмасць на кухні, у ваннай і калідоры.
Прычынай пажару хутчэй за ўсё стаў пакінуты без нагляду электракіпяцільнік.