Відавочцы: На "кітайскай" будоўлі ў мінскай Веснінцы абваліліся перакрыцці

Источник материала:  
14.09.2017 21:08 — Разное
Відавочцы: На "кітайскай" будоўлі ў мінскай Веснінцы абваліліся перакрыцці
Фота: tut.by

Увечары 13 верасня надзвычайнае здарэнне адбылося на будоўлі гатэльна-дзелавога комплексу ў элітным раёне Веснінка (завулак Веснінскі, 14). Паводле інфармацыі партала tut.by, пры заліванні перакрыцця трэцяга паверха на будоўлі абвалілася апалубка. Па словах відавочцаў, абвал суправаджаўся "страшным грукатам".

Гэтыя гукі чулі жыхары ўсяго раёна. Адзін з іх распавёў, што работнікі будоўлі забаранялі фатаграфаваць, вакол будаўніцтва хадзілі вартаўнікі.

Жыхары дамоў, размешчаных побач з будоўляй, кажуць, што машыны "хуткай дапамогі" і МНС не прыязджалі, абышлося без чалавечых ахвяраў.

Заказчыкам будаўніцтва выступае кампанія "Інтэрсэрвіс" Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вараб'я. Генпадрадчык — кітайская CITIC Construction. Архітэктурны праект распрацоўвала турэцкая BB Group.

Дарэчы, сёлета гэта ўжо не першы выпадак, калі на будоўлі абвалільваюцца перакрыцці. 27 лютага паваліўся паверх на будоўлі аднаго з будынкаў комплексу «Маяк Мінска».

←Первый день "Запад-2017": боевая тревога и военные хитрости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика