Двух дзяцей, якія атруціліся ў Светлагорску, адправілі ў Гомель у цяжкім стане

Источник материала:  
14.09.2017 21:29 — Разное
Двух дзяцей, якія атруціліся ў Светлагорску, адправілі ў Гомель у цяжкім стане
Фота: pixabay.com

Двух з пяцярых дзяцей, якія атруціліся ў санаторыі Светлагорскага раёна, адправілі ў Гомель. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.

Як распавядала Еўрарадыё, пяць падлеткаў 10-15 гадоў атрымалі моцнае атручанне ў адным з санаторыяй Светлагорскага раёна. Мяркуецца, што дзеці выпілі нейкі сродак ад насякомых. Усіх іх шпіталізавалі ў раённую лякарню.

Паводле інфармацыі СТВ, праз пяць гадзін пасля паступлення ў лякарню ўсе дзеці былі ў прытомнасці. Але казаць пра паляпшэнне іх стану пакуль заўчасна. 

Двух найбольш пацярпелых лекары вырашылі адправіць у Гомель на рэанімабілях, якія прыбылі па падлеткаў. 

Паводле новых звестак, школьнікі хутчэй за ўсё выпілі вадкасць для барацьбы з вошамі, так званую чамярычную ваду. 

Праверкай здарэння зоймецца міліцыя. 

←Назначен новый министр природы и охраны окружающей среды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика