У санаторыі Светлагорскага раёна атруціліся пяць дзяцей
14.09.2017 18:20
—
Разное
Фота: tut.by
Надзвычайнае здарэнне адбылося 14 верасня ў адным з санаторыяў пад Светлагорскам, піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Пяць дзяцей з Рагачоўскага раёна ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў трапілі ў лякарню з атручваннем.
Школьнікі, якія адпачывалі ў санаторыі, выпілі нейкую вадкасць. Паводле папярэдніх звестак, гэта быў сродак ад насякомых.
Пасля гэтага стан здароўя дзяцей рэзка пагоршыўся, іх давялося шпіталізаваць у раённую лякарню. Ёсць непацверджаная інфармацыя, быццам двое дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане.
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.