Электробус, які гарэў у Мінску, праходзіў выпрабаванні
14.09.2017 15:44
—
Разное

Фота: abw.by
Электробус, які 14 верасня загарэўся ў Мінску на вуліцы Ваўпшасава, не быў уведзены ў эксплуатацыю. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі на "Белкамунмашы":
"Гэты электробус не перавозіў пасажыраў, ён не быў на маршруце. Ён праводзіў выпрабаванні. Нашы спецыялісты на ім працавалі, правяралі розныя сістэмы, і падчас гэтых прац ён загарэўся".
У МНС паведамілі пра здарэнне ў 13.40. Калі прыехалі ратавальнікі, электробус гарэў адкрытым полымем. Пажар хутка патушылі. Прычыну ўзгарання высвятляюць.