15 верасня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер
14.09.2017 15:50
—
Разное
Фота: pixabay.com
15 верасня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе сайт Белгідрамета.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, месцамі да моцнага, днём у многіх раёнах моцны парывісты.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень падымецца да 13-19 са знакам "плюс".
Дарэчы, у пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджоў ужо не будзе, яны пройдуць толькі днём па паўднёва-заходняй частцы краіны.