Клуб «Патрыёт» адкрывае новы навучальны год вершамi на беларускай

Источник материала:  
14.09.2017 07:21 — Разное

Спартыўны клуб «Патрыёт» аб’ядноўвае дзейных спартсменаў, якія паспяхова выступаюць на сусветных рынгах у прэстыжных відах адзінаборстваў, і спартоўцаў-аматараў розных узростаў — як тых, хто толькі пачынае свой шлях у спорце, так і тых, для каго баявыя мастацтвы сталі часткай ладу жыцця. У гэтым годзе клуб павіншаваў вучняў і іх бацькоў з Днем Ведаў нестандартна — у знятым менавіта да Дня Ведаў відэароліку славутыя майстры чытаюць вершы па‑беларуску.

«Імя нашага клуба невыпадковае. Мы любим сваю краіну і лічым, што наша культура і гісторыя нясуць у сабе велізарны патэнцыял для духоўнага развіцця моладзі. Поспех нашых байцоў на сусветных рынгах гэта шмат у чым і іх стаўленне да сваёй краіны, за якую яны з гонарам выступаюць. Мы ўсе памятаем свае школьныя гады і тое, як па зернейку ўбіралі нашу культуру на ўроках літаратуры і гісторыі. У нас былі добрыя настаўнікі, а сёння мы самі становімся настаўнікамі для тых, хто імкнецца зрабіць моцным не толькі цела, але і дух», — гаворыць галоўны трэнер клуба «Патрыёт» Дзмітрый Пясецкі, шматразовы Чэмпіён Свету па муай-тай.

Ідэя зняць ролік да 1 верасня нарадзілася ўнутры клуба: верш беларускага паэта Пятруся Броўкі «А ты ідзі…» прапанавала прачытаць Марыя Валент — Чэмпіёнка Еўропы, прызёр Чэмпіяната свету па муай-тай. У роліку азначаны не толькі спартыўныя тытулы Чэмпіёнаў свету Пятра Раманкевіча і Дзіяны Емяльянавай і іх трэнера Дзмітрыя Пясецкага, але і нумары школ, выспускнікамі якіх яны з’яўляюцца. Такім чынам клуб падкрэслівае жывую сувязь паміж выгадаваннымі ў ім славутымі спартоўцамі і тымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія ўпершыню адчыняць дзверы клуба «Патрыёт» у сваім горадзе.

Клуб «Патрыёт» надае асаблівую ўвагу працы з юнымі спартсменамі, дзякуючы чаму атрымалася сфармаваць унікальныя праграмы падрыхтоўкі атлетаў. У іх спалучаюцца фізічныя практыкаванні і выхаваўчыя элементы — трэнеры клуба пільна сочаць за школьнымі поспехамі сваіх выхаванцаў і за тым, як яны бавяць свой вольны час. Гэта дазволіла клубу вырасціць нямала чэмпіёнаў, якія не раз праслаўлялі Беларусь на сусветнай арэне, а таксама дапамагчы многім дзецям здабыць новую якасць жыцця — перш за ўсё адысці ад небяспечных кампаній і ўплыву вуліцы. Пры гэтым дзеючыя чэмпіёны самі выступаюць у якасці трэнераў, што добра ўражвае вучняў.

«Для нас важна, каб дзеці, якія прыходзяць у наш клуб, атрымлівалі ад гэтага задавальненне і вучыліся правільна вызначаць прыярытэты, умець спалучаць спорт, вучобу і захапленні. Гэта дапамагае ім знаходзіць свой шлях да максімальна поўнай самарэалізацыі. Атрымаўшы зарад спартыўнага духу ў дзяцінстве, у дарослым жыцці чалавек становіцца больш устойлівым да складаных абставін. Нашы юныя спартсмены ўжо сёння людзі ўплывовыя: за імі ў клуб прыходзяць займацца іх сябры і нават бацькі. Таму мы ўкаранілі абсалютна новы фармат сямейных заняткаў — калі пад кіраўніцтвам інструктараў бацькі займаюцца разам з дзецьмі па асаблівых праграмах», гаворыць Марыя Валент.

Клуб «Патрыёт» імкнецца максімальна пашырыць сваю супольнасць, прапаноўваючы разнастайныя новыя вучэбна-трэніровачныя праграмы як для дзяцей рознага ўзроўню падрыхтаванасці, так і для дарослых — як тых, хто толькі пачынае далучацца да баявых мастацтваў, так і тых, хто ўжо меў вопыт сур'ёзных заняткаў у юнацтве. У клубе няма абмежаванняў па ўзросце. Тут кіруюцца перакананнем, што спорт пры індывідуальным і пільным падыходзе з боку інструктараў і адсутнаці медыцынскіх супрацьпаказанняў даступны кожнаму.

З верасня 2017 года ў зале клуба «Патрыёт» у мінскім мікрараёне «Уручча» (вул. Герояў 120-й дывізіі, 11) ужо працуе сямейны фармат трэніровак, дзе з бацькамі і іх дзеткамі ў адным зале займаюцца розныя трэнеры. Новы фармат стаў рэакцыяй клуба на вялікую зацікаўленнасць да сямейных заняткаў спортам, якія б дазвалялі бацькам і дзецям не толькі падтрымаць фізічную форму, але і ўмацаваць адносіны ўнутры самой сям’і, сустрэць новых сяброў і аднадумцаў.

«Мы рады бачыць, як спартыўны лад жыцця становіцца каштоўнасцю для ўсё большай колькасці людзей у нашай краіне. Усё часцей да нас прыходзяць цэлымі сем’ямі, і мы распачалі іннавацыйныя сямейныя праграмы, таму што ўбычылі попыт на ніх. Для бацькоў аддаць дзіця ў наш клуб гэта як мінімум гарантыя спакою і ўпэўненасці, што з ім ці з ёй тут усё будзе добра. Але сёння бацькі прыходзяць да нас займацца ўслед за сваімі дзецьмі або разам з імі. Спорт робіць людзей шчаслівымі, а калі шчаслівымі будуць многія сем’і, шчаслівей будзе і цэлая краіна», — кажа Дзмітрый Пясецкі.

Сістэма заняткаў у клубе «Патрыёт» пабудавана такім чынам, каб на чале кута знаходзілася бяспека. Пад наглядам вопытнага інструктара нават пачынаючы юны спартсмен можа хутчэй ўключыцца ў рэальны спорт. Так, ужо гэтай восенню пройдзе турнір «Адкрыты Кубак «Патрыёта», дзе праявіць свой характар і «панюхаць пораху» змогуць пачаткоўцы. Турнір, які задуманы адмыслова для юных байцоў-пачаткоўцаў, якія будуць выступаць пад наглядам вопытных трэнераў, у далейшым стане рэгулярным. Гэта важны этап у падрыхтоўцы спартсменаў: стварыць умовы, якія дапамогуць тым зрабіць свой першы хвалюючы крок у рынг.

Сёння клуб «Патрыёт» працуе ў чатырох залах: два з іх знаходзяцца ў Мінску і па адным — у Барысаве і Заслаўі.

←Кроссоверы, даунсайзинг и немного роскоши: премьеры автошоу IAA во Франкфурте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика