У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы

Источник материала:  
13.09.2017 22:33 — Разное
У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы
Фота: БЕЛТА

Удзень у чацвер, 14 верасня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы ападкі магчымыя пераважна на паўночным захадзе нашай краіны. У многіх раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. З-за гэтага беларускія сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Калі ў начныя гадзіны будзе 9-15 градусаў цяпла (у Мінску — ад +12 да +14), дык у дзённыя — ад +16 на паўночным захадзе да +25 на Гомельшчыне (у сталіцы — ад +17 да +19 градусаў).

←Ермакович перед стартом в Лиге Европы: Ставим задачу брать очки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика