52-гадовы магілёвец загінуў, зваліўшыся з гаўбца без парэнчаў

Источник материала:  
13.09.2017 20:21 — Разное
52-гадовы магілёвец загінуў, зваліўшыся з гаўбца без парэнчаў
Фота: tut.by

У Магілёве ўвечары 12 верасня трагічна загінуў 52-гадовы мужчына. Як піша "СБ. Беларусь сегодня", магілёвец па звычцы выйшаў папаліць на гаўбец сваёй кватэры ў маласямейным доме па вуліцы Астроўскага. Мужчына сарваўся з вышыні чацвёртага паверха і зваліўся на асфальт. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць ад атрыманых траўмаў.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, у доме, дзе жыў загінулы ідзе капрамонт. Падчас яго з гаўбцоў знялі парэнчы. "Не выключана, што магілёвец мог проста забыцца пра гэта, і спроба абаперціся стала для яго фатальнай", — кажа прадстаўніца Следчага камітэта.

Паведамляецца, што падчас здарэння мужчына ў сваёй кватэры быў адзін. Ёсць меркаванне, што пры падзенні ён мог дадаткова стукнуцца яшчэ і аб гаўбец другога паверха, які таксама стаяў без парэнчаў.

←Мінская міліцыя шукае мужчыну, які нападаў на жанчын у пад'ездах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика