Маршрутка з Мінска прыбыла ў Гродна са спазненнем на шэсць гадзін

Источник материала:  
13.09.2017 15:56 — Разное
Маршрутка з Мінска прыбыла ў Гродна са спазненнем на шэсць гадзін
Фота: uvd.grodno.by

На шэсць гадзінаў затрымалася ў дарозе маршрутка Мінск-Гродна ў выніку крадзяжу, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

З Мінска маршрутная таксоўка выехала каля адзінаццатай гадзіны вечара. Прыкладна ў дзве гадзіны ночы кіроўца спыніўся ў Шчучыне, каб высадзіць пасажыраў.

Жыхарка Шчучына, якая прыйшла дадому, заўважыла, што ў яе скралі касметычку з дарагой парфумай. Жанчына паведаміла пра інцыдэнт у міліцыю, і праваахоўнікі вярнулі маршрутку ў Шчучын. На шчасце, кіроўца не паспеў далёка ад'ехаць. 

Падчас вяртання аўтамабіля ў Шчучын пасажыры сталі абурацца, і кіроўца патлумачыў ім прычыну. Тады яны папрасілі запаліць у салоне святло, каб зламыснік нікому нічога не падкінуў. Пры гэтым пасажыры заўважылі, як адзін мужчына хутка вяртаўся з канца салона на сваё месца.

У Шчучыне міліцыянты агледзелі салон і апыталі пасажыраў. Многія з іх паказалі на мужчыну, які хадзіў у канец салона. Дарэчы, менавіта там знайшлі скрадзеную касметычку. Акрамя таго, ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў. 

Праз нейкі час адзін з пасажыраў маршруткі прызнаўся ў крадзяжы. Падчас паездкі адбылася паломка мікрааўтобуса, і амаль усе пасажыры выйшлі на вуліцу. Зламыснік скарыстаўся гэтым і скраў касметычку. 

Паведамляецца, што гэты мужчына раней быў неаднаразова быў судзімы за крадзяжы і дробныя крадзяжы.

Следчыя дзеянні занялі пэўны час, таму са Шчучына пасажыры выехалі толькі а сёмай гадзіне раніцы. Па словах міліцыянтаў, грамадзяне з разуменнем паставіліся да сітуацыі. 

Дарэчы, пацярпелай жыхарцы Шчучына яе маёмасць вярнулі.

←С 1 октября автостоянки Минска отменяют скидки для водителей легковых машин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика