У Мінску пад коламі таксі загінула жанчына
13.09.2017 11:21
—
Разное
Фота: sudexpert.gov.by
У Мінску пад коламі таксі загінула жанчына. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 12 верасня на Чыгуначнай вуліцы. Жанчына пераходзіла яе па-за пешаходным пераходам і трапіла пад “Шкоду”. Яна атрымала цяжкія траўмы і праз нейкі час памерла ў бальніцы. Праваахоўнікі высвятляюць асобу загінулай, ёй на выгляд 65-70 гадоў, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны” са спасылай на сталічнае ДАІ.