На аэрадроме пад Мінскам прызямліліся першыя расійскія верталёты
12.09.2017 21:25
—
Разное
Фота: ctv.by
12 верасня на аэрадроме “Мачулішчы” пад Мінскам прызямліліся першыя расійскія верталёты. Яны возьмуць удзел у беларуска-расійскіх ваенных вучэннях “Захад-2017”. Яны стартуюць 14 верасня і ў асноўным пройдуць на тэрыторыі нашай краіны.
Камандзір 50-й авіябазы Андрэй Лук’яновіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ паведаміў, што гэта толькі "першыя ластаўкі", прыбыццё расійскіх вайскоўцаў і авіятэхнікі будзе працягвацца.