У Полацкай лякарні за 2 дні “згарэла” 10-гадовая дзяўчынка

Источник материала:  
10.09.2017 11:56 — Разное

Ліза Рыхлёнак

У Полацкай лякарні памерла 10-гадовая дзяўчынка — Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дзіця. Як піша TUT.by, трагедыя адбылася 2 жніўня. Ліза Рыхлёнак з аграгарадка Гараны Полацкага раёна раптоўна паскардзілася бацькам на боль у грудной клетцы, а затым дзяўчынцы забалеў жывот і паднялася тэмпература. Дзяўчынку даставілі ў лякарню, дзе яна “згарэла” літаральна за два дні.

Бацькі кажуць, што Ліза практычна ніколі не хварэла на сезонныя прастуды і не мела ніякіх хранічных захворванняў. Маці кажа, што медыкі не спыталі ў яе, ці мае дачка алергію на медыкаменты, у той час як дзяўчынка кепска пераносіла амаксіцылін беларускай вытворчасці.

Згодна з папярэднім заключэннем патолагаанатама, прычынай смерці Лізы Рыхлёнак стаў міякардыт неўдакладнены (міякардыт — запаленне сардэчнай мышцы, міякарда). Але канчатковае заключэнне бацькі не атрымалі: у бальніцы ім сказалі, што вынікі яны змогуць даведацца толькі праз паўтара-два месяцы.

Бацькі не выключаюць, што іх дзіця загінула ад анафілактычнага шоку.

Следчы камітэт пачаў праверку 16 жніўня, праз два тыдні пасля смерці Лізы, і падставай для стаў зварот маці і бацькі школьніцы.  Яшчэ раней яны дасылалі электронны зварот у Міністэрства аховы здароўя, але яго пераслалі на Віцебскае абласное ўпраўленне аховы здароўя.

←Лайфхак. Что и как требовать от дизайнера, чтобы в реализованном проекте совпали "хочу" и "может"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика