Два чалавекі загінулі ў аўтааварыі ў Дзяржынскім раёне
08.09.2017 18:09
—
Разное
Фота: sudexpert.gov.by
У аўтааварыі, якая здарылася ўдзень 8 верасня ў Дзяржынскім раёне, загінулі два чалавекі. Яшчэ чацвёра апынуліся ў лякарні, паведамляе tut.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці.
Па звестках аўтаінспекцыі, у 12.50 на трасе каля вёскі Путчына ўлабавую сутыкнуліся два Volkswagen Passat. Ахвярамі ДТЗ сталі два чалавекі, якія загінулі на месцы здарэння. Яшчэ чатырох з месца ДТЗ шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Прычыны і акалічнасці аварыі высвятляюцца.